ВНЕКЛАССНАЯ РАБОТА

  З 27 па 31 студзеня ў школе быў праведзены прадметны тыдзень па беларускай мове і літаратуры ў пачатковых класах.

       Адкрыццём  прадметнага тыдня для вучняў стала святочнае запрашэнне вучняў III “В” класа ( настаўніца Назаровіч А. В.)  у беларускую гасцёўню “Над Белай Руссю - белы бусел”. Гаспадар і гаспадынька сустрэлі гасцей хлебам- соллю. Былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Пушкіна Раіса Міхайлаўна, якая была запрошана на свята, паведаміла вучням пра гучанне роднага слова, пра працавіты, улюблёны ў свой край, беларускі народ. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі з вялікай ахвотай выконвалі заданні ад бусліка: пабылі даследчыкамі, перакладчыкамі, артыстамі.

  

  

  

      Падтрымалі эстафету ў правядзенні тыдня вучні IV “Г” класа (настаўніца Гаравая Ж. П.). Шмат чароўных скарбаў умясціла скарбонка: прыказкі, загадкі, забаўлянкі, скорагаворкі, паданні, легенды. Цікава вучням было зазірнуць у яе, каб раскрыць таямніцы. Здольнымі аказаліся ўдзельнікі ў  моўных гульнявых спаборніцтвах: “Перакладчык”, “Лепшы скорагаворшчык”, ”Жартаўнік”. Творчую актыўнасць праявілі маленькія артысты пры паказе сцэнкі  беларускага свята “Калядкі”.

  

       Самыя маленькія ўдзельнікі тыдня беларускай мовы і літаратуры - вучні II “Г” класа (настаўніца Грыгараш Н. Ф.). Цікава і пазнавальна прайшла ў класе інтэрактыўная гульня “Кола загадак”. З дапамогай дзяўчат- беларусачак зорачкі заблішчэлі ў руках вучняў, а на дошцы адкрылася цэлая галерэя картак - малюнкаў, якія з҆ явіліся адгадкамі на пытанні. У канцы гульні былі выяўлены самыя лепшыя ўдзельнікі, якія набралі большую колькасць балаў.

  

  

     Па выніках правядзення прадметнага  тыдня беларускай мовы і літаратуры  можна зрабіць наступную выснову: настаўнікі выкарыстоўвалі элементы сучасных тэхналогій і методык выкладання: праблемнае навучанне, інтэрактыўнае і групавыя метады работы.

    Усе настаўнікі на працягу тыдня паказалі добрыя арганізатарскія здольнасці, стварылі святочную творчую атмасферу.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.